К основному контенту

Патрыёты народаў Ідэль-Урала працягваюць змаганьне за свабоду і незалежнасьць




ІДЭЛЬ-УРАЛ

Ідэль-Урал – гэта рэгіён і родная зямля для некалькіх народаў, злучаных агульным гістарычным лёсам. Яго назва паходзіць ад назвы ракі Волгі (па-татарску – Ідэль) і Уральскіх гор. У 16-м стагоддзі землі народаў Ідэль-Урала былі заваяваны Маскоўскім царствам, у СССР яны былі пал савецкай уладай як аўтаномныя рэспублікі, пасьля 1991 г. яны застаюцца пад уладай Масквы як аўтаномныя рэспублікі Прыволжскай фэдэральнай акругі. Народы Ідэль-Урала ніколі не спынялі супраціву расейскім акупантам. Ідэль-Урал зьяўляецца радзімай наступных народаў:
1). Татары – цюркскі народ, больш за 8 мільёнаў татараў жывуць у Татарстане, на іншых тэрыторыях Ідэль-Урала, у Сібіры, а таксама ў іншых рэгіёнах Расеі і Цэнтральнай Азіі. Татары зьяўляюцца другой па колькасьці (пасьля расейцаў) народнасьцю Расейскай Фэдэрацыі. Спавядаюць іслам. Татарская мова належыць да цюркскіх моваў алтайскай сям’і. Літаратурная традыцыя існуе з 10-га стагоддзя.
Рэспубліка Татарстан – сталіца Казань. Плошча 68.000 кв. км. Нафта і вугаль – галоўныя прыродныя багацьці Татарстана. Рэспубліка мае разьвітыя галіны машынабудаўніцтва і нафтаперапрацоўкі.
2). Башкіры – цюркскі народ, 1,7 мільёнаў башкіраў жывуць у Башкартастане, на іншых тэрыторыях Ідэль-Урала, у Сібіры, а таксама ў іншых рэгіёнах Расеі. Спавядаюць іслам. Башкірская мова належыць да цюркскіх моваў паволжска-кыпчацкай падгрупы. Літаратурная традыцыя існуе з 10-га стагоддзя.
Рэспубліка Башкартастан – сталіца Уфа. Плошча 142.847 кв. км. Рэспубліка мае запасы нафты, газу, вугля, жалезнай руды, мэдзі, золата, а таксама разьвітыя галіны машынабудаўніцтва і нафтаперапрацоўкі.
3). Мардва – вугра-фінскі народ, які мае дзьве этнічныя групы. Мокша – 297 тысяч макшанаў жывуць у Мардовіі, на іншых тэрыторыях Ідэль-Урала, а таксама ў іншых рэгіёнах Расеі. Эрзя – 518 тысяч эрзянаў жывуць у Мардовіі, на іншых тэрыторыях Ідэль-Урала, а таксама ў іншых рэгіёнах Расеі. Бальшыня спавядае праваслаўе, насельніцтва вяртаецца да традыцыйнай рэлігіі мардвы. Макшанская і эрзянская мовы належаць да вугра-фінскіх моваў паволжска-фінскай групы ўральскай сям’і, адрозьніваюцца адна ад адной, як французкая ад італьянскай. Літаратурная традыцыя атрымала разьвіцьцё на пачатку 20-га стагоддзя на аснове багатай спадчыны паданьняў і вуснага фальклёру.
Рэспубліка Мардовія – сталіца Саранск. Плошча 26.299 кв. км. Рэспубліка мае паклады фасфарытаў, вапняка і сланцаў, разьвітыя галіны хімічнай прамысловасьці і машынабудаўніцтва.
4). Марыйцы (мары) – вугра-фінскі народ, 547 тысяч жывуць у Марый Эл, на іншых тэрыторыях Ідэль-Урала, а таксама ў іншых рэгіёнах Расеі. Бальшыня спавядае праваслаўе, але насельніцтва вяртаецца да традыцыйнай рэлігіі мары. Марыйская мова належыць да вугра-фінскіх моваў фінска-пэрмскай групы. Літаратурная традыцыя разьвіваецца з 18-га стагоддзя на аснове багатай спадчыны паданьняў і вуснай творчасьці.
Рэспубліка Марый Эл – сталіца Яшкар-Ала. Плошча 23.375 кв. км. Рэспубліка мае паклады вапняка, торфа і гліны, разьвітыя галіны машынабудаўніцтва і мэталаапрацоўкі.
5). Удмурты – вугра-фінскі народ, 552 тысячы жывуць ва Удмуртскай Рэспубліцы, на іншых тэрыторыях Ідэль-Урала, а таксама ў іншых рэгіёнах Расеі. Спавядаюць праваслаўе і традыцыйныя рэлігійныя культы. Удмурцкая мова належыць да вугра-фінскіх моваў фінска-пэрмскай групы. Літаратурная традыцыя разьвіваецца з 19-га стагоддзя на аснове багатай спадчыны паданьняў і вуснай творчасьці.
Удмурцкая Рэспубліка – сталіца Іжэўск. Плошча 42.100 кв. км. Рэспубліка мае рэсурсы нафты, торфу і вугля, разьвітыя галіны машынабудаўніцтва, мэталаапрацоўкі, мэталургіі.
6). Чувашы – цюркскі народ, 1,5 мільёна жывуць у Чувашскай Рэспубіцы, на іншых тэрыторыях Ідэль-Урала, а таксама ў іншых рэгіёнах Расеі. Спавядаюць праваслаўе, меншая частка іслам, а таксама традыцыйныя рэлігійныя культы. Чувашская мова належыць да цюрскскіх моваў булгарскай групы. Літаратурная традыцыя разьвіваецца з 18-га стагоддзя.
Рэспубліка Чувашыя – сталіца Чабаксары. Плошча 18.300 кв. км. Рэспубліка мае паклады фасфарытаў, торфу, сланцаў, разьвітыя галіны машынабудаўніцтва і мэталаапрацоўкі.

Экспансія Маскоўскага царства на тэрыторыі народаў Ідэль-Урала ўзмацнілася ў 1-й палове 16-га стагоддзя. Казанскае, Астраханскае і Сібірскае ханствы былі захоплены расейскімі агрэсарамі ў выніку разгрома гераічнага супраціву народаў. Захоп Казані ў 1552 годзе стаў сымвалам трагедыі і пачаткам шматвекавой расейскай акупацыі Ідэль-Урала. Тэрор, дэнацыяналізацыя, русіфікацыя і асіміляцыя, зьнішчэньне культуры народаў, засяленьне нашых земляў расейцамі, эксплуатацыя прыродных і чалавечых рэсурсаў на стагоддзі сталіся знакам палітыкі расейскіх акупантаў у нашым рэгіёне. Кожнае пакаленьне народаў Ідэль-Урала паўставала на барацьбу супраць акупантаў.
У 19-м стагодзі супраціў народаў Ідэль-Урала меў формы перш за ўсё абароны сваіх моваў, рэлігіі, традыцый. Пасьля рэвалюцыі ў царскай Расеі 1905-07 гг. паўсталі першыя палітычныя партыі, пачаліся працэсы нацыянальнага адраджэньня. Татары былі наперадзе ў гэтых працэсах. Цюркскія народы Ідэль-Урала нават у Петраградзе вялі актыўную палітычную дзейнасьць.

Штат Ідэль-Урал

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і падзеньня царызма пачалася актывізацыя палітычных працэсаў. Дэпутаты мусульманскай фракцыі Дзяржаўнай Думы ў Петраградзе заснавалі Усерасейскае Мусульманскае Рэвалюцыйнае Бюро. 1 траўня 1917 г. Бюро арганізавала 1-шы Усерасейскі Мусульманскі Зьезд у Петраградзе. Зьезд (900 делегатаў) выступіў за нацыянальна-фэдэралісцкі лад у дэмакратычнай Расеі. Быў абраны выканаўчы ворган – Усерасейскі мусульманскі камітэт з сядзібай у Петраградзе. 2-гі Зьезд павінен быў прайсьці ў Казані.
Аднак з прычыны пагаршэньня палітычнай сітуацыі ў Расеі на Зьезд у Казань у ліпені 1917 г. не прыбылі дэлегаты ад мусульманаў Крыму, Каўказа, Туркестана і Казахстана. Сабраліся толькі дэлегаты Ідэль-Урала. На сумесным паседжаньні Усерасейскага мусульманскага Зьезду, Усерасейскага зьезду мусульманскага духавенства і Усерасейскага зьезду мусульманскіх вайскоўцаў былі ўтвораны Мілі Мэджліс (Нацыянальная Рада) і Мілі Ідарэ (Урад) нацыянальна-культурнай аўтаноміі цюркска-татарскіх мусульманаў Унутранай Расеі і Сібіры.
20 лістапада 1917 г. – 11 студзеня 1918 г. ва Уфе (Башкартастан) праходзіла сэсія Мілі Мэджліса, на якой была прынята Канстытуцыя нацыянальна-культурнай аўтаноміі. Быў таксама абнародваны праект стварэньня Штата Ідэль-Урал у складзе Расеі.
2-гі Мусульманскі Зьезд (8 студзеня – 18 лютага 1918 г.) у Казані прыняў рэзалюцыю аб Штаце Ідэль-Урал у складзе Расеі. Сацыялісты і камуністы ўвесь час імкнуліся замінаць дзейнасьці патрыётаў. 1 сакавіка 1918 г. бальшавікі арыштавалі кіраўніцтва Зьезда мусульманскіх вайскоўцаў і яго выканаўчы ворган – Харбі Шуро (Вайсковую Раду) і ўвялі ў Казані ваеннае становішча.
Аднак бальшавікі былі вымушаны вызваліць арыштаваных. 2-гі Мусульманскі Зьезд быў перанесены за раку Булак – у татарскую частку Казані. 2 сакавіка 1918 г. быў абвешчаны Штат Ідэль-Урал у складзе Расеі. Былі таксама створаны Рада камісараў (міністраў) і рэвалюцыйны штаб Штата, які камандаваў вайсковымі падразьдзяленьнямі Штата.
28 сакавіка 1918 г. бальшавіцкія сілы Чырвонай гвардыі, якія мелі вялікую перавагу, пасьля кароткай перастрэлкі раззброілі падразьдзяленьні Штата, арыштавалі Раду і вайсковы штаб Штата. Штат Ідэль-Урал быў ліквідаваны. 3 красавіка 1918 г. бальшавікі ў Маскве абвясьцілі ад стварэньні Савецкай Татарска-Башкірскай Рэспублікі.
У верасьні 1918 г. дзеячы Штата Ідэль-Урал прадпрынялі спробу заключыць пагадненьне з Белай арміяй адмірала Калчака. Белыя на словах выказаліся за гэта, але адразу ж пасьля таго, як занялі Уфу, забаранілі ўсе нацыянальныя арганізацыі. Чырвоныя і белыя паводзілі сябе аднолькава з народамі, якія імкнуліся да свабоды.
Дзеячы Ідэль-Урала выехалі за межы Расеі, дзе працягвалі дзейнаьсць ў імя незалежнасьці Ідэль-Урала.
Ленінскі і сталінскі пэрыяды былі часам інтэнсіфікацыі тэрора, зьнішчэньня нацыянальных эліт, эксплуатацыі краін Ідэль-Урала, русіфікацыі і асіміляцыі. Дыктатура кампартыі і КГБ ў 1956-1988 гг. прывяла да глыбокага крызісу ва ўсіх вобласьцях эканамічнага і грамадзкага жыцьця. Народы Ідэль-Урала сталі на ўскрайку поўнага зьнікненьня і галечы. Колькасьць расейскіх асаднікаў стала пагражальнай, адсутнасьць школ на нацыянальных мовах выклікала працэсы дэнацыяналізацыі.
У 1988-91 гг. на хвалі “перабудовы” ідэя незалежнасьці захапіла многіх людзей у Ідэль-Урале. Паўставалі культурніцкія і палітычныя арганізацыі, ішлі патрыятычныя дэманстрацыі. 30 жніўня 1990 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Татарстан прыняў Дэкларацыю аб сувэрэнітэце Татарстана.
18 кастрычніка 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Татарстан прыняў Акт аб дзяржаўнай незалежнасьці Татарстана.
26 сьнежня 1991 г. Татарстан прыняў новую Канстытуцыю сувэрэннай дэмакратычнай дзяржавы Рэспублікі Татарстан.
21 сакавіка 1992 г. на рэфэрэндуме дзьве траціны жыхароў Татарстана прагаласавалі за незалежную дзяржаву, якая рэгулюе свае адносіны з Расеяй і іншымі дзяржавамі на аснове міжнародных пагадненьняў. Дэкларацыя і вынікі рэфэрэндума ніколі не былі ануляваны.
31 сакавіка 1992 г. улады Татарстана адмовіліся падпісваць Фэдэратыўную дамову з Расеяй.
22 траўня 1992 г. Вярхоўны Савет Татарстана прыняў пастанаўленьне аб статусе Татарстана – сувэрэннай дзяржавы.
15 лютага 1994 г. Татарстан і Расейская Фэдэрацыя заключылі Дамову аб узаемным дэлегаваньні паўнамоцтваў. У адпаведнасьці з гэтай Дамовай Татарстан стварыў з Расеяй асацыяваную дзяржаву са статусам канфэдэрацыі. Дамова дзейнічала да 26 чэрвеня 2017 г. і была адзіным дакумантам, рэгулюючым адносіны з Расеяй.
Пасьля 2000 г. пачаўся пэрыяд рэакцыі.
Іншыя рэспублікі Ідэль-Урала не праявілі належнай актыўнасьці ў справе абароны сваёй дзяржаўнасьці.

Вольны Ідэль-Урал

Патрыёты народаў Ідэль-Урала працягваюць змаганьне за свабоду і незалежнасьць.
21 сакавіка 2017 г., у Кіеве адбылася канфэрэнцыя, на якой быў заснаваны Рух “Вольны Ідэль-Урал”. Сустаршынямі Руху былі абраны татарын Рафіс Кашапаў і эрзянец Сірэсь Баляень.
Ад самага пачатку “Вольны Ідэль-Урал” вызначыў сваёй задачай аднаўленьне сувэрэнітэту рэспублік рэгіёна Ідэль-Урал. Але ў 2018 г. Дзяржаўная Дума Расеі прыняла закон аб “неабавязкавым вывучэньні родных моваў” у школах, што азначае татальную русіфікацыю маладога пакаленьня народаў і ўдар па нацыянальнай тоеснасьці. Акрамя таго, імпэрыялістычная палітыка Масквы прывяла да фактычнага пазбаўленьня рэспублікі рэгіёна Ідэль-Урал сувэрэнітэту, дасягнутага ў 1990-1994 гг. 25 ліпеня 2018 г. “Вольны Ідэль-Урал” узяў курс на стварэньне незалежных нацыянальных дэмакратычных дзяржаў у рэгіёне.
“Вольны Ідэль-Урал” бачыць будучыню Ідэль-Урала як саюз незалежных дзяржаваў. Кожная рэспубліка будзе зьдзяйсьняць сваю зьнешнюю і ўнутраную палітыку. Усе дзяржавы будуць мець агульныя грашовую адзінку, мытную прастору, армію і ахову межаў. Для дасягненьня гэтых мэтаў “Вольны Ідэль-Урал” выкарыстоўвае толькі негвалтоўныя мэтады.
“Вольны Ідэль-Урал” вядзе актыўную дзейнасьць па абароне правоў палітычных зьняволеных, якія знаходзяцца ў сучасным расейскім ГУЛАГу, у абарону моваў і культуры народаў рэгіёна, распаўсюджвае інфармацыю ва ўсім сьвеце пра акты парушэньня грамадзянскіх і нацыянальных правоў у Расеі.
У сьнежні 2008 г. Мілі Мэджліс Татарстана (нацыянальнае прадстаўніцтва татараў) стварыў Урад незалежнага Татарстана на выгнаньні. Урад дзейнічае паводле ўзору ўрадаў на выгнаньні балтыйскіх рэспублік пасьля пачатку савецкай акупацыі ў 1940 г. Прафэсар Віл Мірзаянаў (ЗША) зьяўляецца прэм’ер-міністрам Ураду, Рафіс Кашапаў (Вялікабрытанія) і Нафіс Кашапаў (Польшча) зьяўляюцца віцэ-прэм’ерамі Ураду.
Нафіс Кашапаў (Варшава) зьяўляецца прадстаўніком Руху “Ідэль-Урал” у Польшчы.

P.S. На фото: представитель «Свободного Идел -Урала» в Польше и Татарстанского правительства в изгнании Нафис Кашапов торжественно вручает политическую карту Идел-Урала патриоту беларуского народа - Алесь Корниенко и гражданскому активисту, патриоту башкирского народа - Марату Шакурову.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

BİZ KURİL ADALARININ JAPONYA’YA GERİ VERİLMESİNİ TALEP EDİYORUZ! BAĞIMSIZ TATARİSTAN HÜKÜMETİNİN JAPONYA BAŞBAKANINA AÇIK MEKTUBU

BİZ KURİL ADALARININ JAPONYA’YA GERİ VERİLMESİNİ TALEP EDİYORUZ! BAĞIMSIZ TATARİSTAN HÜKÜMETİNİN JAPONYA BAŞBAKANINA AÇIK MEKTUBU Sayın Fumiyo Kişida beyefendi! Biz, Bağımsız Tataristan Hükümeti olarak, Sizi ve Sizin Hükümetinizi kalpten selamlamaktan mutluluk duyuyoruz! Biz, kadim Tatar milletinin temsilcileri olarak, Moskova’nın sömürge rejiminden kaçarak, vatanımızın dışında Tataristan’ın bağımsızlığına ulaşmasını amaçlayan bir Hükümet kurduk. Bizim ülkemiz 470 sene önce silah gücüyle ve sinsi bir şekilde Moskovya tarafından ilhak edildi. Adaletsizlik, saldırganlık, yalan ve ikiyüzlülük asırlar boyunca bu imparatorluğun yöneticilerine hastır. Sizin ülkenizin bir parçasını da bu insanlık dışı imparatorluk ilhak etmiştir. Medya üzerinden öğrendiğimize göre 22 Nisan 2022 tarihinde Japonya Hükümeti resmi olarak ilk defa Güney Kuril adalarını yasadışı bir şekilde işgal edilmiş ülkenizin «kuzey toprakları» olarak ilan etmiş. Şüphesiz ki, Japonlar için tarihi adaleti sağlamak v

Татарский народ имеет право на свое государство. Меджлис рассмотрит вопрос признаниям независимости Татарстана

Татарский народ имеет право на свое государство. Меджлис рассмотрит вопрос признаниям независимости Татарстана. Членами Меджлиса крымскотатарского народа в ближайшее время будет рассмотрено по сути обращение Правительства Независимого Татарстана о признании независимости. Об этом QIRIM.News заявил глава Меджлиса Рефат Чубаров. Он выразил уверенность, что крымские татары вместе с казанскими татарами найдут «ещё более эффективные пути нашего сотрудничества во благо наших народов». «Меджлис крымскотатарского народа активно взаимодействует с руководителями Правительства независимого Татарстана по всем вопросам, связанным с поддержкой Украинского государства, укреплением взаимоотношений между крымскотатарским и татарским народами. Чубаров отметил, что современная россия является государством, в котором против воли к свободе и независимости, силой удерживаются коренные народы. «К числу таких порабощенных народов, прилагающих особые усилия к обретению своей свободы и образованию независим

ПРОГРАММА ПРАВИТЕЛЬСТВА НЕЗАВИСИМОГО ТАТАРСТАНА ПРИ СЛУЧАЕ ПЕРЕХОДА КОНТРОЛЯ НАД ТЕРРИТОРИЕЙ ТАТАРСТАНА

  ПРОГРАММА ПРАВИТЕЛЬСТВА НЕЗАВИСИМОГО ТАТАРСТАНА ПРИ СЛУЧАЕ ПЕРЕХОДА КОНТРОЛЯ НАД ТЕРРИТОРИЕЙ ТАТАРСТАНА - Объявление о создании Советов Независимости (Мөстакыйллек Шуралары) во всех городах и сёлах Республики Татарстан и прямом назначении руководителей этих органов (Мөстәкыйллек Шуралары Рәисләре) Правительством Независимого Татарстана. В функции этих органов будет входить регистрация и контроль всех членов государственных и силовых структур бывшей власти, комплектация силовых структур новой власти и подготовка к выборам всех ветвей представительной власти. - Объявление о прекращении полномочий всех органов государственной власти и силовых структур (кроме членов структур исполнения наказаний) Республики Татарстан в составе Российской Федерации, с обязательным запретом членам этих структур покидать территорию официального проживания и обязательной явкой на подпись в Советы Независимости городов и сёл республики Татарстан 1 раз в неделю. - Создание Государственной Люстрационной Органи